Ёв 25:1-6 BBS2002 - Bible AI

1І адказваў Вілдад Саўхэянін і сказаў:

2улада і страх у Яго; Ён творыць сьвет на вышынях Сваіх!

3Ці ёсьць лік войску Ягонаму? і над кім ня ўзыходзіць сьвятло Ягонае?

4І як апраўдаецца чалавек прад Богам, і як быць чыстым народжанаму жанчынай?

5Вось нават месяц, і той нясьветлы, і зоркі нячыстыя прад вачыма Ягонымі.

6Тым меней чалавек, які ёсьць чарвяк, і сын чалавечы, які ёсьць моль.

Васіль Сяргеевіч Сёмуха, 2002
v>