Ёв 26:1-14 BBS2002 - Bible AI

1І адказваў Ёў і сказаў:

2як ты дапамог бясьсіламу, падтрымаў мышцу нямоглага!

3Як раду ты даў ня мудраму і як ва ўсёй поўніцы растлумачыў!

4Каму ты казаў гэтыя словы, і чый дух выходзіў зь цябе?

5Рэфаімы трымцяць пад водамі, і тыя, што жывуць у іх.

6Апраметная аголена прад Ім, і няма покрыва Авадону.

7Ён расхінуў поўнач над пустатою, павесіў зямлю ні на чым.

8Ён заключае воды ў аблоках Сваіх, і воблака не расьсядаецца пад імі.

9Ён паставіў трон Свой, расхінуў над ім воблака Сваё.

10Рысу правёў над паверхняю вады, да межаў сьвятла зь цемраю.

11Слупы нябёсаў дрыжаць і жахаюцца ад грозьбы Ягонай.

12Сілаю Сваёю хвалюе мора і розумам Сваім змагае ягоную дзёрзкасьць.

13Ад духу Ягонага - цудоўнасьць неба; рука Ягоная ўтварыла борздага скарпіёна.

14Вось, гэта частка шляхоў Ягоных; і як мала мы чулі пра Яго! А гром магутнасьці Ягонай хто можа зразумець?

Васіль Сяргеевіч Сёмуха, 2002
iv>