Ёв 35:1-16 BBS2002 - Bible AI

1І гаварыў далей Эліуй і сказаў:

2ці лічыш ты справядлівым, што сказаў: "я праўдзівейшы за Бога"?

3Ты сказаў: "якая карысьць мне? і які прыбытак я меў бы перад тым, як калі б я і грашыў?"

4Я адкажу табе і тваім сябрам з табою:

5зірні на неба і глядзі; падзівіся на воблакі, яны вышэй за цябе.

6Калі ты грэшыш, што робіш ты Яму? і калі злачынствы твае памнажаюцца, што прычыняеш ты Яму?

7Калі ты справядлівы, што робіш Яму? альбо што атрымлівае Ён з рукі тваёй?

8Бязбожнасьць твая ў чалавеку, як ты, і справядлівасьць твая ў сыне чалавечым.

9Ад мноства прыгнятальнікаў стогнуць прыгнечаныя і ад рукі моцных лямантуюць;

10але ніхто ня кажа: дзе Бог, творца мой, Які дае песьні ўначы,

11Які вучыць нас больш, чым жывёл зямных, і настаўляе на розум нас болей, чым птушак нябесных?

12Там яны лямантуюць, і Ён не адказвае ім, з прычыны гонару ліхіх людзей.

13Але няпраўда, што Бог ня чуе і ‹сеўладны не глядзіць на гэта.

14Хоць ты сказаў, што ты ня бачыш Яго, але суд прад Ім, - чакай яго.

15А сёньня, таму што гнеў Ягоны не наведаў яго і ён не спазнаў яго ва ўсёй строгасьці,

16Ёў і адкрыў лёгкадумна вусны свае і безразважна раскідае словы.

Васіль Сяргеевіч Сёмуха, 2002
iv>