1Адкрыцьцё Ісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказаць рабам Сваім, што мае быць неўзабаве. І Ён паказаў, паслаўшы яго праз Свайго анёла рабу Свайму Яну,
2які сьведчыў пра слова Божае і сьведчаньне Ісуса Хрыста, і што сам бачыў.
3Дабрашчасны, хто чытае і слухае словы прароцтва гэтага і выконвае напісанае ў ім; бо час блізкі.
4Ян сямі цэрквам, якія ў Азіі: мілата вам і мір ад Таго, Які ёсьць, і быў, і прыйдзе, і ад сямі духаў, што перад тронам Ягоным,
5і ад Ісуса Хрыста, Які ёсьць сьведка верны, Першынец зь мёртвых і ‹ладар цароў зямных; Яму, Хто палюбіў нас і адмыў нас ад грахоў нашых Крывёю Сваёю,
6і зрабіў нас царамі і сьвятарамі Богу і Айцу Свайму, слава і ўлада на векі вечныя, амін.
7
8
9Я Ян, брат ваш і супольнік у скрусе і ў валадарстве і ў цярпеньнях Ісуса Хрыста, быў на востраве, які называецца Патмос, за слова Божае і за сьведчаньне Ісуса Хрыста.
10Я быў у духу ў дзень нядзельны і чуў за сабою гучны голас, быццам трубны, які казаў:
11
12Я абярнуўся, каб убачыць, чый голас прамаўляў да мяне; і абярнуўшыся, убачыў сем залатых сьветачаў
13і, пасярод сямі сьветачаў, падобнага на Сына Чалавечага, ахінутага ў падыр і на грудзях аперазанага залатым пасам:
14галава ў Яго і валасы белыя, як белая воўна, як сьнег; і вочы ў Яго - як полымя вогненнае;
15і ногі ў Яго падобныя да халкалівану, як распаленыя ў печы; і голас у Яго - як шум водаў вялікіх.
16Ён трымаў у правіцы Сваёй сем зорак, і з вуснаў ягоных выходзіў востры з двух бакоў меч; і аблічча ў Яго - нібы сонца, што зьзяе ў сіле сваёй.
17І калі я ўбачыў Яго, дык ўпаў да ног Ягоных, нібы мёртвы. І Ён усклаў на мяне правіцу Сваю і сказаў мне:
18
19
20