Выслоўi 2:1-22 BBS2002 - Bible AI

1Сыне мой, калі ты прымеш словы мае і захаваеш пры сабе запаведзі мае,

2і вуха сваё прыхіліш да мудрасьці і прытуліш сэрца тваё да разважлівасьці,

3калі будзеш клікаць да ведаў і зьвяртацца да розуму;

4калі будзеш шукаць яго, нібы срэбра, і знаходзіць яго, нібы скарб:

5тады ўразумееш страх Гасподні і знойдзеш спазнаньне Бога.

6Бо Гасподзь дае мудрасьць; і з вуснаў Яго - веды і розум;

7Ён дае праведным выратаваньне; Ён - шчыт тым, што ў беззаганнасьці ходзяць.

8Ён ахоўвае дарогу праўды і асланяе сьцежку сьвятых Сваіх.

9Тады ты зразумееш справядлівасьць і права і шчырасьць, усялякую сьцежку дабра.

10Калі мудрасьць увойдзе ў сэрца тваё, і веды будуць прыемныя душы тваёй:

11тады разважлівасьць будзе берагчы цябе, розум будзе ахоўваць цябе,

12каб адвесьці цябе ад дарогі ліхое, ад чалавека, які гаворыць няпраўду,

13ад тых, што пакідаюць дарогі простыя, каб хадзілі дарогамі цемры;

14ад тых, што радуюцца, робячы ліхое, захапляюцца ліхою распустай,

15у якіх дарогі крывыя і якія блукаюць па сьцежках сваіх;

16каб уратаваць цябе ад жонкі другога, чужой, якая злагоджвае словы свае,

17якая пакінула сябра маладосьці сваёй і занядбала запаведзь Бога свайго.

18Дом яе вядзе да сьмерці, і сьцежкі яе - да мёртвых;

19ніхто, увайшоўшы да яе, не вяртаецца і ня ступае на дарогу жыцьця.

20Таму хадзі дарогаю добрых і трымайся сьцежкі праведнікаў,

21бо праведныя будуць жыць на зямлі, і беспахібныя застануцца на ёй;

22а бязбожныя будуць вынішчаны зь зямлі, і няверныя выкарчаваны зь яе.

>