1
2
3
4А ты, Данііле, захавай гэтыя словы і запячатай гэтую кнігу да апошняга часу; многія прачытаюць яе, і памножацца веды".
5Тады я, Данііл, паглядзеў, і вось, стаяць два другія, адзін па гэты бок ракі, другі па той бок ракі.
6І адзін сказаў мужу ў ільняной вопратцы, які стаяў над водамі ракі: "калі будзе канец гэтых дзівосных здарэньняў?"
7І пачуў я, як муж у льняной вопратцы, які быў над водамі ракі, падняўшы правую і левую руку да неба, прысягнуў Жывым вавекі, што да канца часу і часоў і паўчасу і пасьля поўнага паламаньня сілы сьвятога народу ўсё гэта зьдзейсьніцца.
8Я чуў гэта, але не зразумеў і таму сказаў: "гаспадару мой! Што ж пасьля гэтага будзе?"
9І адказаў ён: "ідзі, Данііле; бо захаваны і запячатаны словы гэтыя да апошняга часу.
10Многія ачысьцяцца, адбеляцца і ператоплены будуць у спакушэньні; несправядлівыя будуць несправядлівымі, і не зразумее гэтага ніхто з несправядлівых, а мудрыя зразумеюць.
11З часу, калі будзе прыпынена штодзённая ахвяра і будзе пастаўлена гідота запусьценьня, пройдзе тысяча дзьвесьце дзевяноста дзён.
12Шчасны той, хто чакае і дасягне тысячы трохсот трыццаці пяці дзён.
13А ты ідзі да твайго канца, і супакоішся і паўстанеш на атрыманьне тваёй долі ў канцы дзён".