1Гора пастырам, якія губяць і разганяюць авечак паствы Маёй! кажа Гасподзь.
2Таму так кажа Гасподзь Бог, Бог Ізраілеў пастырам, якія пасуць народ Мой: вы расьсеялі авечак Маіх і разагналі іх і не даглядалі іх; вось, я пакараю Вас за ліхія ўчынкі вашыя, кажа Гасподзь.
3І зьбяру рэшту статку Майго з усіх краін, куды Я выгнаў іх, і вярну іх у двары іхнія, і будуць пладзіцца і множыцца.
4І пастаўлю над імі пастыраў, якія будуць пасьвіць іх, і яны ўжо ня будуць баяцца і палохацца і ня будуць губіцца, кажа Гасподзь.
5
6
7Таму, вось настаюць дні, кажа Гасподзь, калі ўжо ня будуць казаць: "жывы Гасподзь, які вывеў сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай",
8а: "жывы Гасподзь, Які вывеў і Які прывёў племя дома Ізраілевага зь зямлі паўночнай і з усіх земляў, куды Я выгнаў іх", і жыцьмуць на зямлі сваёй.
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26Ці доўга гэта будзе ў сэрцы ў прарокаў, якія прарочаць ману, прарочаць ашуканства свайго сэрца?
27Ці думаюць яны давесьці народ Мой да забыцьця імя Майго празь сьненьні свае, якія яны пераказваюць адзін аднаму, як бацькі іх забылі імя Маё праз Ваала?
28Прарок, які бачыў сон, няхай і расказвае яго як сон; а ў якога Маё слова, той няхай кажа слова Маё слушна. Што ёсьць супольнага ў мякіны з чыстым зернем? кажа Гасподзь
29Слова Маё ці ж не падобнае на агонь, кажа Гасподзь, і ці ж не падобнае на молат, які разьбівае скалу?
30Таму вось, Я - на прарокаў, кажа Гасподзь, якія крадуць словы Мае адзін у аднаго.
31Вось, Я - на прарокаў, кажа Гасподзь, якія дзейнічаюць сваім языком, а кажуць: "Ён сказаў".
32Вось, Я на прарокаў фальшывых сноў, кажа Гасподзь, якія расказваюць іх і ўводзяць народ Мой у аблуду сваімі падманамі і ашуканствам, тым часам як Я не пасылаў іх і не загадваў ім, і яны ніякай карысьці ня прыносяць народу гэтаму, кажа Гасподзь.
33Калі спытае ў цябе народ гэты альбо прарок альбо сьвятар: "які цяжар ад Госпада", дык скажы ім: "які цяжар? Я пакіну вас, кажа Гасподзь".
34Калі прарок альбо сьвятар альбо народ скажа: "цяжар ад Госпада", Я пакараю таго чалавека і дом ягоны.
35Так кажэце адзін аднаму і брат брату: "што адказаў Гасподзь?" альбо: "што сказаў Гасподзь?"
36а гэтага слова: "цяжар ад Госпада", наперад ня ўжывайце: бо цяжарам будзе такому чалавеку слова ягонае, бо вы пераварочваеце словы жывога Бога, Госпада Саваофа Бога нашага.
37Так кажы прароку: "што адказаў табе Гасподзь? альбо: "што сказаў Гасподзь?"
38А калі вы яшчэ казацьмеце: "цяжар ад Госпада", дык так кажа Гасподзь; за тое, што вы кажаце слова гэтае: "цяжар ад Госпада", тым часам як я паслаў сказаць вам: не кажэце "цяжар ад Госпада",
39за тое вось, Я забуду вас зусім і пакіну вас, і горад гэты, які Я даў вам і бацькам вашым, адхілю ад аблічча Майго
40і накладу на вас агуду вечную, якая не забудзецца.