1Праз два дні мелася быць сьвята Пасхі і праснакоў; і намышлялі першасьвятары і кніжнікі, як бы ўзяць Яго хітрасьцю і забіць;
2але казалі: толькі ня ў сьвята, каб ня сталася абурэньня ў народзе.
3І калі быў Ён у Віфаніі, у доме Сымона пракажонага, і ўзьляжаў, - прыйшла жанчына з алавастравай пасудзінай міра з нарду чыстага, каштоўнага, і, разьбіўшы пасудзіну, паліла Яму на галаву.
4А некаторыя абурыліся і казалі паміж сабою: навошта гэтае марнатраўства міра?
5бо можна было прадаць яго больш, чым за трыста дынараў, і раздаць убогім. І дакаралі яе.
6Але Ісус сказаў:
7
8
9
10І пайшоў Юда Іскарыёт, адзін з дванаццацёх, да першасьвятароў, каб выдаць Яго ім.
11А яны, пачуўшы, узрадаваліся і абяцаліся даць яму срэбранікі. І ён намышляў, як бы ў зручны час выдаць Яго.
12У першы дзень праснакоў, калі калолі пасхальнае ягня, кажуць Яму вучні Ягоныя: дзе хочаш есьці пасху? мы пойдзем і прыгатуем.
13І пасылае двух вучняў Сваіх і кажа ім:
14
15
16І пайшлі вучні ягоныя, і прыйшлі ў горад, і знайшлі, як сказаў ім; і прыгатавалі пасху.
17Калі зьвечарэла, Ён прыходзіць з дванаццацьцю.
18І калі яны ўзьляжалі і елі, Ісус сказаў:
19Яны засмуціліся і пачалі казаць Яму, адзін за адным: ці ня я? І другі: ці ня я?
20А Ён сказаў ім у адказ:
21
22І калі яны елі, Ісус, узяўшы хлеб, дабраславіў, паламаў, даў ім і сказаў:
23І ўзяўшы чару, падзякаваўшы, падаў ім; і пілі зь яе ўсе.
24І сказаў ім:
25
26І засьпяваўшы пайшлі на гару Аліўную.
27І кажа ім Ісус:
28
29Пётр сказаў Яму: калі і ўсе запаняверацца, дык ня я.
30І кажа яму Ісус:
31Але ён яшчэ больш настойліва казаў: хоць бы прыпала мне і памерці з Табою, не адракуся ад Цябе. Тое самае і ўсе казалі.
32Прыйшлі ў селішча, якое называлася Гефсіманія:
33І ўзяў з Сабою Пятра, Якава і Яна; і пачаў смуткаваць і журыцца.
34І сказаў ім:
35І, адышоўшы крыху, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі можна, мінула Яго гадзіна гэтая;
36і казаў:
37Вяртаецца і знаходзіць, што яны сьпяць; кажа Пятру:
38
39І зноў адышоўшы маліўся, сказаўшы тое самае слова.
40І вярнуўшыся, зноў знайшоў, што яны сьпяць: бо ў іх вочы ацяжэлі; і яны ня ведалі, што яму адказаць.
41І прыходзіць трэйці раз і кажа ім:
42
43І адразу, як Ён яшчэ гаварыў, прыходзіць Юда, адзін з дванаццацёх, і зь ім мноства людзей зь мечамі і каламі, ад першасьвятароў і кніжнікаў і старэйшын.
44А хто выдаваў Яго, даў ім знак, кажучы: каго я пацалую, Той і ёсьць; вазьмеце Яго, і вядзеце пільна.
45І прыйшоўшы, адразу падышоў да Яго і кажа: Равьві, Равьві! І пацалаваў Яго.
46А яны ўсклалі на Яго рукі свае і ўзялі Яго.
47А адзін з тых, што стаялі тут, дастаў меч, ударыў раба першасьвятаровага і адсек яму вуха.
48Тады Ісус сказаў ім:
49
50Тады, пакінуўшы Яго, усе паўцякалі.
51Адзін хлопец, захінуўшыся па голым целе пакрывалам, ішоў сьледам за Ім; і воіны схапілі яго.
52Але ён, пакінуўшы пакрывала, голы ўцёк ад іх.
53І прывялі Ісуса да першасьвятара; і сабраліся да яго ўсе першасьвятары і старэйшыны і кніжнікі.
54Пётр зводдаль ішоў сьледам за Ім, нават усярэдзіну двара першасьвятаровага; і сядзеў са службітамі, і грэўся каля вагню.
55Бо многія сьведчылі ілжыва на Яго, але сьведчаньні гэтыя ня былі дастатковыя.
56І некаторыя, устаўшы, сьведчылі ілжыва супроць яго; казалі:
57мы чулі, як Ён казаў:
58Але і такое сьведчаньне іхняе ня было дастатковае.
59Тады першасьвятар стаў пасярэдзіне і спытаўся ў Ісуса: што Ты нічога не адказваеш? што яны супроць Цябе сьведчаць?
60Але Ён маўчаў і не адказваў нічога. Зноў першасьвятар спытаўся ў Яго і сказаў Яму: ці Ты Хрыстос, Сын Дабраславёнага?
61Ісус сказаў:
62Тады першасьвятар, разадраўшы адзеньне сваё, сказаў:
63вы чулі блюзьнерства; як вам здаецца? А яны ўсе прызналі Яго вінаватым да сьмерці.
64І некаторыя пачалі пляваць на Яго і, закрываючы твар Яму, біць Яго і казаць Яму: прароч. І слугі білі Яго па шчоках.
65Калі Пётр быў на дварэ ўнізе, прыйшла адна служанка першасьвятаровая
66і, убачыўшы Пятра, што ён грэецца, і ўгледзеўшы яго, сказала: і ты быў зь Ісусам Назаранінам.
67Але ён адрокся, сказаўшы: ня ведаю і не разумею, што ты кажаш. І выйшаў на пярэдні двор; і засьпяваў певень.
68Служанка, убачыўшы яго зноў, пачала казаць тым, што стаялі тут: гэты зь іх.
69Ён зноў адрокся. Крыху пазьней тыя, што стаялі тут, зноў пачалі гаварыць Пятру: і праўда, ты зь іх; бо ты Галілеянін, і гаворка твая падобная.
70А ён пачаў прысягаць і бажыцца: ня ведаю Чалавека гэтага, пра Якога кажаце.
71Тады певень засьпяваў другі раз. І ўспомніў Пётр слова, сказанае яму Ісусам: