1І праз шэсьць дзён узяў Ісус Пятра, Якава і Яна, брата ягонага, і ўзьвёў іх на гару высокую адных,
2і перамяніўся перад імі, і зазьзяла аблічча Ягонае, як сонца, а ўбраньне Ягонае стала белае, як сьвятло.
3І вось, явіліся ім Майсей і Ільля, і зь Ім гутарылі.
4Азваўшыся, Пётр сказаў Ісусу: Госпадзе! добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры намёты: Табе адзін, і Майсею адзін, і адзін Ільлю.
5Калі ён яшчэ гаварыў, вось, воблака сьветлае асланіла іх; і вось, голас з воблака мовіў: Гэты ёсьць Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў; Яго слухайце.
6І пачуўшы, вучні ўпалі ніцма і вельмі перапалохаліся.
7І прыступіўшы, Ісус дакрануўся да іх і сказаў:
8А ўзьвёўшы вочы свае, яны нікога ня ўбачылі, акрамя аднаго Ісуса.
9І калі сыходзілі яны з гары, Ісус загадаў ім, кажучы:
10І спыталіся ў Яго вучні Ягоныя, кажучы: як жа кніжнікі кажуць, што Ільля мае прыйсьці раней?
11Ісус сказаў ім у адказ:
12
13Тады зразумелі вучні, што Ён пра Яна Хрысьціцеля казаў ім.
14І калі прыйшлі яны да люду, падышоў да Яго чалавек і, укленчыўшы перад Ім,
15сказаў: Госпадзе! памілуй сына майго; ён лунатык і цяжка пакутуе, бо часта падае ў вагонь і часта ў ваду;
16я прыводзіў яго да вучняў Тваіх, і яны не маглі ацаліць яго.
17А Ісус сказаў у адказ:
18І забараніў яму Ісус; і выйшаў зь яго дэман; і выздаравеў хлопец у тую ж хвіліну.
19Тады вучні, прыступіўшы да Ісуса асобна, сказалі: чаму мы не маглі выгнаць яго?
20А Ісус сказаў ім:
21Гэты ж род выганяецца толькі малітваю і постам.
22У той час, як былі яны ў Галілеі, сказаў ім Ісус:
23
24Калі ж прыйшлі яны ў Капернаум, дык падышлі зьбіральнікі дыдрахмаў да Пятра і сказалі: Настаўнік ваш ці ня дасьць дыдрахмы?
25Ён кажа: так. І калі ўвайшоў ён у дом, дык Ісус, папярэдзіўшы яго, сказаў:
26Кажа Яму Пётр: з чужых. Сказаў яму Ісус:
27