1Калі Ён сышоў з гары, за Ім сьледам пайшло мноства людзей.
2І вось, падышоў пракажоны і, кланяючыся Яму, сказаў: Госпадзе! калі хочаш, можаш мяне ачысьціць.
3Ісус, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго і сказаў:
4І кажа яму Ісус:
5Калі ж увайшоў Ісус у Капернаум, падышоў да Яго сотнік і папрасіў у Яго:
6Госпадзе! слуга мой ляжыць дома ў паралічы і моцна пакутуе,
7Ісус кажа яму:
8А сотнік сказаў Яму ў адказ: Госпадзе! я ня варты, каб Ты ўвайшоў пад мой дах; але скажы толькі слова, і выздаравее слуга мой;
9бо і я чалавек падуладны; і, маючы ў сябе ў падначаленьні вояў, кажу аднаму: "ідзі", і прыходзіць; і слузе майму: "зрабі тое", і робіць.
10Пачуўшы гэта, Ісус зьдзівіўся і сказаў тым, што ішлі за Ім:
11
12
13І сказаў Ісус сотніку:
14Прыйшоўшы ў дом Пятра, Ісус убачыў цешчу ягоную, якая ляжала ў гарачцы,
15і дакрануўся да рукі яе, і пакінула яе гарачка; і ўстала яна і слугавала ім.
16Калі ж зьвечарэла, прывялі да Яго многа людзей, апанаваных дэманамі: і Ён выгнаў духаў словам і ўсіх нядужых ацаліў;
17каб збылося сказанае праз прарока Ісаю, які кажа:
18Калі ж Ісус убачыў вакол Сябе мноства люду, загадаў вучням адплысьці на той бок.
19І адзін кніжнік, падышоўшы, сказаў Яму: Настаўнік! я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў.
20І кажа яму Ісус:
21А другі, з вучняў, сказаў Яму: Госпадзе, дазволь мне сьпярша пайсьці і пахаваць майго бацьку.
22Але Ісус сказаў яму:
23І калі ўвайшоў Ён у лодку, увайшлі за Ім вучні Ягоныя.
24І вось, бура вялікая сталася на моры, ажно лодку захліствалі хвалі; а Ён спаў.
25І вучні Ягоныя, падышоўшы да Яго, разбудзілі Яго і сказалі: Госпадзе! ратуй нас, гінем.
26І кажа ім:
27А людзі, дзівуючыся, казалі: хто Гэты, што і вятры, і мора слухаюцца Яго?
28І калі прыплыў Ён на другі бераг у краіну Гергесінскую, сустрэлі Яго, выйшаўшы з магіл, двое апанаваных дэманамі, вельмі лютыя, так што ніхто ня мог праходзіць тою дарогаю.
29І вось, яны закрычалі: што Табе да нас, Ісусе, Сыне Божы? прыйшоў Ты сюды дачасна мучыць нас.
30А зводдаль ад іх пасьвіўся вялікі гурт сьвіней.
31І дэманы прасіліся ў Яго: калі выганіш нас, дык пашлі нас у гурт сьвіней.
32І Ён сказаў ім:
33А пастухі паўцякалі і, прыйшоўшы ў горад, расказалі пра ўсё, і пра апанаваных дэманамі.
34І вось, увесь горад выйшаў на сустрэчу Ісусу; і, убачыўшы Яго, прасілі, каб Ён адышоў ад іх межаў.