1І Ён, увайшоўшы ў лодку, пераплыў у Свой горад.
2І вось, прынесьлі да Яго паралізаванага, пакладзенага на пасьцелі. І ўбачыўшы веру іхнюю, Ісус сказаў паралізаванаму:
3І вось, некаторыя кніжнікі сказалі самі сабе: Ён блюзьнерыць.
4А Ісус, ведаючы помыслы іхнія, сказаў:
5
6
7І той устаў, узяў пасьцель сваю, і пайшоў дахаты.
8А людзі, убачыўшы гэта, дзіву даліся і праславілі Бога, Які даў такую ўладу людзям.
9Праходзячы адтуль, убачыў Ісус чалавека, што сядзеў на мытні, якога звалі Мацьвей, і кажа яму:
10І сталася, калі Ісус узьляжаў у доме, вось, многія мытнікі і грэшнікі прыйшлі і ўзьлеглі зь Ім і вучнямі Ягонымі.
11І ўбачыўшы гэта, фарысэі сказалі вучням Ягоным: навошта Настаўнік ваш есьць і п'е з мытнікамі і грэшнікамі?
12А Ісус, пачуўшы гэта, сказаў ім:
13
14Тады прыходзяць да Яго вучні Янавыя і кажуць: чаму мы і фарысэі посьцім многа, а Твае вучні ня посьцяцца?
15І сказаў ім Ісус:
16
17
18Калі Ён ім гэта казаў, вось, прыйшоў нейкі начальнік і, кланяючыся Яму, казаў: дачка мая толькі што памерла; але прыйдзі, ускладзі на яе руку Тваю, і яна будзе жыць.
19І ўстаўшы, Ісус пайшоў за ім, і вучні Ягоныя.
20І вось, жанчына, якая дванаццаць гадоў пакутавала ад крывацечы, падышоўшы ззаду, кранулася краю вопраткі Ягонай,
21бо яна казала сама сабе: калі толькі дакрануся да вопраткі Ягонай, выздаравею.
22А Ісус, абярнуўшыся і ўбачыўшы яе, сказаў:
23А як прыйшоў Ісус у начальнікаў дом і ўбачыў жалейнікаў і зьбянтэжаны люд,
24сказаў ім: выйдзіце;
25Калі ж людзі былі высланы, Ён, увайшоўшы, узяў яе за руку, і дзяўчына ўстала.
26І разьнеслася вестка пра гэта па ўсёй зямлі той.
27І калі ішоў адтуль Ісус, ішлі за Ім двое сьляпых і крычалі: памілуй нас, Ісусе, Сыне Давідаў!
28І калі Ён прыйшоў у дом, прыступілі да Яго сьляпыя. І кажа ім Ісус:
29Тады Ён крануўся вачэй іхніх і сказаў:
30І адкрыліся вочы ў іх; і строга наказаў ім Ісус:
31А яны, выйшаўшы, расказалі пра Яго па ўсёй зямлі той.
32Калі ж тыя выходзілі, вось, прывялі да Яго чалавека нямога, апанаванага дэманам.
33І калі дэман быў выгнаны, нямы пачаў гаварыць. І люд, дзіву даючыся, казаў: ніколі ня было такога явішча ў Ізраілі.
34А фарысэі казалі: сілаю князя дэманскага выганяе Ён дэманаў.
35І хадзіў Ісус па ўсіх гарадах і па селішчах, вучачы ў сынагогах іхніх, прапаведуючы Дабравесьце Царства і ацаляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у людзях.
36Бачачы людзей, Ён умілажаліўся зь іх, бо яны былі зьнясіленыя і пакінутыя, як авечкі без пастуха.
37Тады кажа вучням Сваім:
38