1Быў хворы нехта Лазар зь Віфаніі, зь селішча, дзе жылі Марыя і Марфа, сястра ейная.
2А Марыя, чый брат Лазар быў хворы, была тая самая, якая памазала Госпада мірам і абцерла ногі Яму валасамі сваімі.
3Сёстры паслалі сказаць Яму: Госпадзе! той, каго Ты любіш, хворы.
4Ісус, пачуўшы, сказаў:
5А Ісус любіў Марфу і сястру яе і Лазара.
6Калі ж пачуў, што ён хворы, прабыў два дні на тым месцы, дзе быў.
7Пасьля гэтага сказаў вучням:
8Вучні сказалі Яму: Равьві! ці даўно Юдэі намышлялі пабіць Цябе камянямі, і Ты зноў ідзеш туды?
9Ісус адказваў:
10
11Сказаўшы гэта, кажа ім потым:
12Вучні Яго сказалі: Госпадзе! калі заснуў, дык выздаравее.
13Ісус казаў пра сьмерць ягоную, а яны думалі, што Ён кажа пра сон звычайны.
14Тады Ісус сказаў ім адкрыта:
15
16Тады Тамаш, інакш называны Блізьнюк, сказаў вучням: пойдзем і мы памрэм зь ім.
17Ісус, прыйшоўшы, знайшоў, што ён ужо чатыры дні ў магіле.
18А Віфанія была непадалёк ад Ерусаліма, стадыяў за пятнаццаць,
19і многія Юдэі прыйшлі да Марфы і Марыі - суцешыць іх у смутку па браце іхнім.
20Марфа, пачуўшы, што ідзе Ісус, пайшла насустрач Яму; а Марыя сядзела дома.
21Тады Марфа сказала Ісусу: Госпадзе! калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой;
22але і цяпер ведаю, што, чаго Ты папросіш у Бога, дасьць Табе Бог.
23Ісус кажа ёй:
24Марфа сказала Яму: ведаю, што ўваскрэсьне ва ўваскрэсеньні, у апошні дзень.
25Ісус сказаў ёй:
26
27Яна кажа Яму: веру, Госпадзе! я веру, што Ты Хрыстос Сын Божы, Які прыйшоў у сьвет.
28Сказаўшы гэта, пайшла і паклікала ўпотай Марыю, сястру сваю, кажучы: Настаўнік тут і кліча цябе.
29Яна, як толькі пачула, пасьпешліва ўстала і пайшла да Яго.
30Ісус яшчэ не ўваходзіў у селішча, але быў на тым месцы, дзе сустрэла Яго Марфа.
31Юдэі, якія былі зь ёю ў доме і суцяшалі яе, убачыўшы, што Марыя пасьпешліва ўстала і выйшла, пайшлі за ёю, думаючы, што яна пайшла да магілы - плакаць там.
32А Марыя, прыйшоўшы туды, дзе быў Ісус, і ўгледзеўшы Яго, упала да ног Ягоных і сказала Яму: Госпадзе! калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой.
33Ісус, калі ўбачыў яе, што плача, і Юдэяў, якія прыйшлі зь ёю і плачуць, Сам засмуціўся духам і ўзрушыўся,
34і сказаў:
35Ісус заплакаў сьлязьмі.
36Тады Юдэі казалі: глядзі, як Ён любіў яго!
37А некаторыя зь іх сказалі: хіба ня мог Гэты, Які адамкнуў вочы сьляпому, зрабіць, каб і гэты не памёр?
38А Ісус, зноў смуткуючы ўнутрана, прыходзіць да магілы. Гэта была пячора, і камень ляжаў на ёй.
39Ісус кажа:
40Ісус кажа ёй:
41І вось аднялі камень ад пячоры, дзе ляжаў памерлы. А Ісус узьвёў вочы да неба і сказаў:
42
43Сказаўшы гэта, Ён усклікнуў моцным голасам:
44І выйшаў памерлы, абвіты па руках і нагах пахавальным палатном, і твар у яго абвязаны быў хусткай. Ісус кажа ім:
45Тады многія Юдэі, што прыйшлі да Марыі і бачылі, што ўтварыў Ісус, уверавалі ў Яго;
46а некаторыя зь іх пайшлі да фарысэяў і сказалі ім, што ўчыніў Ісус.
47Тады першасьвятары і фарысэі сабралі нараду і казалі: што нам рабіць? Гэты Чалавек многа цудаў творыць:
48калі пакінем Яго так, дык усе ўверуюць у Яго, - і прыйдуць Рымляне і забяруць і месца наша і народ.
49А адзін зь іх, нехта Каяфа, які быў на той год першасьвятаром, сказаў ім: вы нічога ня ведаеце;
50падумайце, што лепей нам: каб адзін чалавек памёр за людзей, ці каб увесь народ загінуў.
51Сказаў жа ён гэта не ад сябе, а як што быў на той год першасьвятаром, прадказаў, што Ісус памрэ за народ,
52і ня толькі за народ, а каб і расьсеяных дзяцей Божых сабраць усіх разам.
53З гэтага дня пастанавілі забіць Яго.
54Таму Ісус ужо больш не хадзіў адкрыта паміж Юдэяў, а пайшоў адтуль у краіну паблізу пустыні, у горад, што называўся Ефраім, і там заставаўся з вучнямі Сваімі.
55Блізілася Пасха Юдэйская, і многія з усёй краіны прыйшлі ў Ерусалім перад Пасхаю, каб там ачысьціцца.
56Тады шукалі Ісуса і, стоячы ў храме, казалі адзін аднаму: як вы думаеце? ці ня прыйдзе Ён на сьвята?
57А першасьвятары і фарысэі далі загад, што, калі хто даведаецца, дзе Ён будзе, наказалі б, каб узяць Яго.