1За шэсьць дзён да Пасхі прыйшоў Ісус у Віфанію, дзе быў Лазар памерлы, якога Ён уваскрэсіў зь мёртвых.
2Там прыгатавалі Яму вячэру, і Марфа служыла, а Лазар быў адзін з тых, хто ўзьляжаў зь Ім.
3А Марыя, узяўшы фунт каштоўнага чысьцюткага нардавага міра, памазала ногі Ісусу і абцерла валасамі сваімі ногі Яму; і дом напоўніўся пахошчамі міра.
4Тады адзін вучань Ягоны, Юда Сымонаў Іскарыёт, які хацеў выдаць Яго, сказаў:
5Чаму б не прадаць гэтае міра за трыста дынараў і не раздаць убогім?
6А сказаў ён гэта не таму, каб парупець за ўбогіх, а таму, што быў злодзей: ён меў пры сабе скарбонку, і насіў, што туды апускалі.
7А Ісус сказаў:
8
9Многія Юдэі даведаліся, што Ён там, і прыйшлі ня толькі дзеля Ісуса, а каб пабачыць і Лазара, якога Ён уваскрэсіў зь мёртвых.
10А першасьвятары вырашылі забіць і Лазара,
11бо празь яго многія Юдэі прыходзілі і веравалі ў Ісуса.
12На другі дзень мноства людзей, што прыйшлі на сьвята, пачуўшы, што Ісус ідзе ў Ерусалім,
13узялі пальмавыя галінкі, выйшлі насустрач Яму і ўсклікалі:
14А Ісус, знайшоўшы малое асьляня, сеў на яго, як напісана:
15
16Вучні Ягоныя спачатку не зразумелі гэтага; але, калі праславіўся Ісус, тады ўспомнілі, што так было пра Яго напісана, і гэта зрабілі Яму.
17Людзі, якія былі зь ім раней, сьведчылі, што Ён выклікаў з магілы Лазара і ўваскрэсіў яго зь мёртвых;
18таму і сустрэў Яго люд, бо чуў, што Ён утварыў гэты цуд.
19А фарысэі гаварылі паміж сабою: ці ж ня бачыце, што не пасьпяваеце анічога? увесь сьвет ідзе за Ім.
20Сярод тых, што прыйшлі на пакланеньне ў сьвята, былі некаторыя Эліны;
21яны падыйшлі да Піліпа, які быў зь Віфсаіды Галілейскай, і прасілі яго, кажучы: спадару! нам хочацца бачыць Ісуса.
22Піліп ідзе і кажа пра тое Андрэю; і потым Андрэй і Піліп кажуць пра тое Ісусу.
23А Ісус сказаў ім у адказ:
24
25
26
27
28
29А люд, што стаяў і чуў тое, казаў: гэта гром. А другія казалі: анёл гаварыў Яму.
30Ісус на гэта сказаў:
31
32
33Гэта казаў Ён, даючы ўразумець, якою сьмерцю Ён памрэ.
34Народ адказваў Яму: мы чулі з закона, што Хрыстос жыве вечна; як жа Ты кажаш, што мае быць Сын Чалавечы ўзьнесены? хто Гэты Сын Чалавечы?
35Тады Ісус сказаў ім:
36
37Столькі цудаў утварыў Ён перад імі, і яны ня веравалі ў Яго,
38хай збудзецца слова Ісаі прарока:
39Таму не маглі яны вераваць, што як яшчэ сказаў Ісая,
40
41Гэта сказаў Ісая, калі бачыў славу Ягоную і казаў пра Яго.
42Урэшце і з начальнікаў многія ўверавалі ў Яго, але дзеля фарысэяў не прызнаваліся, каб не адлучылі іх ад сынагогі;
43бо палюбілі больш славу чалавечую, чым славу Божую.
44А Ісус абвясьціў, сказаўшы:
45
46
47
48
49
50