Псалтыр 100:1-5 BBS2002 - Bible AI

1Усе людзі хай славяць Бога Псальма. Усклікніце Госпаду, уся зямля!

2Служэце Госпаду з радасьцю; ідзеце прад абліччам Ягоным з пахвалою!

3Ведайце, што Гасподзь ёсьць Бог, што Ён стварыў нас, і мы - Ягоныя, Ягоны народ і авечкі паствы Ягонай.

4Уваходзьце ў браму Ягоную з праслаўленьнем, у двары Ягоныя - з пахвалою. Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае.

5Бо добры Гасподзь: міласьць Ягоная навечна, і праўда Ягоная з роду ў род.

e>