Псалтыр 101:1-8 BBS2002 - Bible AI

1Псальма Давідава. Пра міласьць і суд буду сьпяваць: Табе, Госпадзе, буду сьпяваць.

2Думаць буду пра шлях беззаганны: калі прыйдзеш Ты да мяне? Буду хадзіць у беззаганнасьці сэрца майго сярод дома майго.

3Не пакладу перад вачыма маімі непатрэбнае рэчы; дзею злачынную я ненавіджу; ня прыстане яна да мяне.

4Сэрца разбэшчанае будзе далёка ад мяне, ліхога я ведаць ня буду.

5Таго, хто таемна паклёпнічае на блізкага свайго, праганю; ганарыстага вачамі і пагардлівага сэрцам не патрываю.

6Вочы мае - на верных зямлі, каб яны заставаліся пры мне; хто ходзіць дарогаю беззаганнасьці, той будзе служыць мне.

7Ня жыцьме ў доме маім той, хто ўчыняе падступна; і хто няпраўду гаворыць, ня стане перад вачыма маімі.

8З самае раніцы буду зьнішчаць усіх бязбожных зямлі, каб выкарчаваць з горада Гасподняга ўсіх, хто злачынства ўчыняе.

e>