Псалтыр 11:1-7 BBS2002 - Bible AI

1Кіроўцу хору. Псальма Давідава. На Госпада спадзяюся; як жа вы кажаце душы маёй: "Як птушка ўзьляці на гару вашу"?

2Бо вось бязбожнікі лук напялі, на цяціву стралу наклалі, каб у змроку цаляць у праведных сэрцам.

3Калі разбураны асновы, што можа зрабіць праведнік?

4Гасподзь у сьвятым Сваім храме, Гасподзь - трон Ягоны на нябёсах, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых.

5Гасподзь выпрабоўвае праведніка; а бязбожніка і ліхадзея ненавідзіць душа Ягоная.

6Дажджом вылье Ён на бязбожных жар, вагонь і серку; і палючы вецер - доля іхняй чары;

7бо Гасподзь справядлівы, - любіць праўду; аблічча Ягонае бачыць праведніка.

>