Псалтыр 112:1-10 BBS2002 - Bible AI

1Алілуя! Дабрашчасны муж, што баіцца Госпада і шчыра любіць ягоныя запаведзі.

2Моцнае будзе насеньне ягонае на зямлі; род праведных дабраславёны будзе.

3Дастатак і багацьце ў доме ў яго, і праўда Ягоная трывае вечна.

4У цемры ўзыходзіць сьвятло справядлівым; добрае яно і міласэрнае і праведнае.

5Добры чалавек міласэрны і пазычае; ён дасьць цьвёрдасьць словам сваім на судзе.

6Ён вавек не пахісьнецца, у вечнай памяці праведны будзе.

7Не пабаіцца нядобрае славы; сэрца ў яго цьвёрдае, спадзяецца на Госпада.

8Умацаванае сэрца ў яго; ён не збаіцца, калі гляне на ворагаў сваіх.

9Ён шчодра раздаў, абдарыў убогіх; праўда ягоная застаецца навечна; рог ягоны ўзьнясецца ў славе.

10Бязбожны гэта пабачыць і будзе злавацца. заскрыгоча зубамі сваімі, і растане. Жаданьне бязбожных загіне.

le>