Псалтыр 113:1-9 BBS2002 - Bible AI

1Алілуя. Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Гасподняе.

2Хай будзе імя Гасподняе дабраславёна ад сёньня і навечна,

3ад усходу сонца да захаду хай будзе праслаўлена імя Гасподняе;

4Высокі над усімі народамі Гасподзь; над нябёсамі слава Ягоная.

5Хто - як Гасподзь, Бог наш, Які, жывучы ў высях,

6прыхіляецца, каб дагледзець неба і зямлю;

7з тла падымае беднага, з гразі ўзвышае ўбогага,

8каб пасадзіць яго з князямі, з князямі народу Ягонага;

9няплодную ўсяляе ў дом мацераю, што радуецца за дзяцей? Алілуя!

e>