Псалтыр 120:1-7 BBS2002 - Bible AI

1Песьня ўзыходжаньня. Да Госпада зьвярнуўся я ў скрусе маёй, і Ён пачуў мяне.

2Госпадзе! ратуй душу маю ад вуснаў манлівых, ад языка падступнага!

3Што дасьць табе і што дадасьць табе язык падступны?

4Вострыя стрэлы моцнага, з жарам ад ядлоўцу.

5Гора мне, што я застаюся ў Мосаха, жыву пад намётамі Кідарскімі.

6Доўга жыла душа мая зь ненавісьнікамі міру.

7Я міралюбны; але як толькі скажу пра мір, яны - ідуць ваяваць.

e>