Псалтыр 122:1-9 BBS2002 - Bible AI

1Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Усьцешыўся я, калі мне сказалі: пойдзем у дом Гасподні.

2Вось стаяць ногі нашыя ў браме тваёй, Ерусаліме, -

3Ерусалім, пабудаваны як горад, зьліты ў адно,

4куды сыходзяцца плямёны, плямёны Гасподнія паводле закону Ізраіля славіць імя Гасподняе.

5Там стаяць троны суду, троны дома Давідавага.

6Прасеце спакою Ерусаліму: хай жывуць у дабрадзенстве тыя, хто любіць цябе!

7Хай будзе спакой у мурах тваіх, дабрадзенства - у харомах тваіх!

8Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх кажу я: "Мір табе!"

9Дзеля дома Госпада, Бога нашага, зычу табе дабра.

e>