Псалтыр 126:1-6 BBS2002 - Bible AI

1Песьня ўзыходжаньня. Калі вяртаў Гасподзь палон Сіёна, мы былі быццам у сьне.

2Тады вусны нашы былі поўныя весялосьці, і язык наш - сьпяваў; тады між народамі казалі: "вялікае стварыў Гасподзь над імі!".

3Вялікае стварыў Гасподзь над намі: мы радаваліся.

4Вярні, Госпадзе, паланёных нашых, як патокі на поўдзень.

5Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю.

6Хто з плачу нясе насеньне, вернецца з радасьцю, нясучы снапы свае.

e>