Псалтыр 129:1-8 BBS2002 - Bible AI

1Песьня ўзыходжаньня. Шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, хай скажа Ізраіль:

2шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, але не адолелі мяне.

3На хрыбце маім аралі аратыя, вялі доўгія барозны свае.

4Але Гасподзь справядлівы; Ён расьсек путы бязбожнікаў.

5Хай пасаромяцца і павернуць назад усе ненавісьнікі Сіёна.

6Хай будуць, як трава на дахах, якая раней, чым вырвана будзе, засыхае,

7якою жнец не напоўніць рукі сваёй, а хто вяжа снапы - жмені сваёй;

8і хто праходзіць міма, ня скажа: дабраславеньне Гасподняе на вас; дабраслаўляем вас імем Гасподнім!

e>