Псалтыр 13:1-6 BBS2002 - Bible AI

1Кіроўцу хору. Псальма Давідава.

2Дакуль, Госпадзе, зусім забывацьмеш мяне, дакуль аблічча хавацьмеш Сваё ад мяне?

3Дакуль буду вагацца ў душы маёй, скруху ў сэрцы маім насіцьму штодзённа? Дакуль вораг мой будзе ўзносіцца нада мною?

4Глянь, пачуй мяне, Госпадзе Божа мой! Прасьвятлі мне вочы, каб не заснуў я сном сьмерці;

5хай ня скажа мой вораг: "Я адолеў яго". Хай ня радуюцца супастаты мае, калі завагаюся.

6А я спадзяюся на літасьць Тваю; хай сэрца маё суцешыцца ратаваньнем Тваім; засьпяваю Госпаду, Які дабром надарыў мяне.

>