Псалтыр 137:1-9 BBS2002 - Bible AI

1Давідава. Над рэкамі Вавілона, там сядзелі і плакалі мы, калі згадвалі пра Сіён.

2На вербах пасярод яго павесілі мы свае арфы.

3А тыя, што нас паланілі, песьняў ад нас патрабавалі, а нашыя прыгнятальнікі - весялосьці: "пасьпявайце нам зь песьняў Сіёна".

4Як нам сьпяваць Гасподнюю песьню на чужынскай зямлі?

5Калі забуду цябе, Ерусаліме, хай забудзе мяне правіца мая;

6хай прыліпне язык мой да паднябеньня, калі помніць цябе я ня буду, калі не пастаўлю Ерусаліма на чале весялосьці маёй.

7Прыгадай, Госпадзе, сынам Эдомавым дзень Ерусаліма, калі казалі яны: "руйнуйце, руйнуйце да падмурка яго".

8Дачка Вавілона, спусташальніца! дабрашчасны, хто ўдзеліць табе за тое, што зрабіла ты нам!

9Дабрашчасны, хто возьме й заб'е немаўлятак тваіх аб камень!

e>