Псалтыр 141:1-10 BBS2002 - Bible AI

1Госпадзе! да Цябе заклікаю; пасьпяшайся да мяне, уваж голасу маленьня майго, калі клічу Цябе.

2Хай пойдзе малітва мая, як фіміям, да аблічча Твайго, уздыманьне рук маіх - як ахвяра вячэрняя.

3Пакладзі, Госпадзе, ахову на вусны мае, і аслані дзьверы вуснаў маіх;

4ня дай нахіліцца сэрцу майму да словаў падступных, і на перапросіны дзеяў грахоўных і людзей, што беззаконьне ўчыняюць, і хай не скаштую я іхніх прысмакаў.

5Хай карае мяне праведнік: гэта - міласьць; хай выкрывае мяне: гэта - найлепшы алей, які не пашкодзіць галаве маёй; а малітвы мае - супраць зладзействаў іхніх.

6іхнія правадыры рассыпаліся па скалах, і чуюць, што словы мае лагодныя.

7Быццам зямлю расьсякаюць і трушчаць нас; сыплюцца косткі нашыя ў шчэлепы апраметнай.

8Але да Цябе, Госпадзе, Госпадзе, вочы мае; на Цябе спадзяюся, не адкінь душы маёй!

9Ахавай мяне ад пастак, пастаўленых на мяне, ад цянётаў беззаконцаў.

10Хай трапяць бязбожнікі ў сеткі свае, а я перайду.

le>