Псалтыр 147:1-11 BBS2002 - Bible AI

1Алілуя. Хвалеце Госпада, бо гэта добра - сьпяваць Богу нашаму, бо гэта соладка - Яму належыць хвала.

2Гасподзь будуе Ерусалім, зьбірае выгнанцаў Ізраіля.

3Ён ацаляе зьнявечаных сэрцам, і лекуе скрухі іхнія.

4Вылічвае колькасьць зорак; усіх іх называе імёнамі іхнімі.

5Вялікі Гасподзь наш і вялікая моц Ягоная, і розум Ягоны нявымерны.

6Пакорлівых узвышае Гасподзь, а бязбожных прыгінае да зямлі.

7Сьпявайце па чарзе славаслоўе Госпаду; грайце Богу нашаму на арфе.

8Ён засьцілае неба хмарамі, рыхтуе зямлі дождж, росьціць на горах траву;

9дае быдлу пашу ягоную і крумкача птушанятам, што клічуць Яго.

10Не на сілу каня глядзіць ён, ня хуткасьці ног чалавечых дабраволіць;

11дабраволіць Гасподзь тым, хто баіцца Яго, хто спадзяецца на ласку Ягоную.

le>