Псалтыр 148:1-9 BBS2002 - Bible AI

1Хвалі, Ерусаліме, Госпада; хвалі, Сіёне, Бога твайго,

2бо Ён мацуе завалы ў брамах тваіх, дабраслаўляе сыноў тваіх сярод неба;

3сьцьвярджае ў межах тваіх спакой; тлушчам пшаніцы корміць цябе,

4пасылае слова Сваё на зямлю; хутка цячэ слова Ягонае,

5дае сьнег, як хвалю; сыпле іней, як попел;

6кідае град Свой кавалкамі; перад марозам Ягоным хто выстаіць?

7Пашле слова Сваё, і ўсё растае; падзьме ветрам Сваім, і пацякуць воды.

8Ён абвясьціў слова Сваё Якаву, пастановы Свае і суды Свае Ізраілю.

9Не зрабіў Ён таго ніякаму іншаму народу, і судоў Ягоных яны ня ведаюць. Алілуя.

e>