Псалтыр 150:1-9 BBS2002 - Bible AI

1Алілуя. Сьпявайце Госпаду песьню новую; слава Яму на сходні сьвятых.

2Хай радуецца Ізраіль за Творцу свайго; сыны Сіёна хай радуюцца за Цара свайго.

3Хай хваляць імя Ягонае скокамі; на тымпане і арфе хай сьпяваюць Яму,

4бо дабраволіць Гасподзь народу Свайму, праслаўляе пакорных ратункам.

5Хай радуюцца сьвятыя ў славе, хай сьпяваюць на ложках сваіх.

6Хай будуць праслаўленьні Богу ў іхніх вуснах, і меч двусечны ў руцэ іхняй,

7каб помсьціць народам, караць плямёны,

8закоўваць цароў іхніх у кайданы і вяльможаў іхніх - у путы жалезныя,

9чыніць над імі суд пісаны. Гонар гэты - усім сьвятым Ягоным. Алілуя.

e>