Псалтыр 24:1-10 BBS2002 - Bible AI

1Псальма Давідава. У першы дзень тыдня. Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй, сусьвет і ягоныя жыхары,

2бо Ён заснаваў яе на морах, і на рэках яе ўгрунтаваў.

3Хто падымецца на гару Гасподнюю, альбо хто стане на сьвятым месцы Ягоным?

4Той, у каго рукі невінаватыя і чыстае сэрца, не прысягаў хто душою сваёю напуста і не бажыўся хлусьліва,

5той атрымае дабраславеньне ад Госпада і літасьць ад Бога, Збаўцы свайго.

6Такі род усіх, што шукаюць Яго, шукаюць аблічча Твайго, Божа Якаваў!

7Падымеце шчыты свае, брамы, і падымецеся, дзьверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы!

8Хто гэты Цар славы? - Гасподзь, моцны і дужы, Гасподзь, дужы ў змаганьні.

9Падымеце шчыты вашыя, брамы, і падымецеся, дзверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы!

10Хто гэты Цар славы? - Гасподзь сілаў, Ён - Цар славы.

e>