Псалтыр 3:1-9 BBS2002 - Bible AI

1Псальма Давіда, калі ён уцякаў ад Авэсалома, сына свайго.

2Госпадзе! - як пабольшала ворагаў маіх! як многа іх на мяне паўстае!

3Шмат каторыя кажуць душы маёй: "Няма яму ў Богу ратунку!"

4Але Ты, Госпадзе, - шчыт перада мною, слава мая, і Ты ўзносіш маю галаву.

5Сваім голасам клічу да Госпада, - і Ён чуе мяне са сьвятое гары Свае.

6Кладуся я, сплю і ўстаю, бо Гасподзь абараняе мяне.

7І не збаюся я процьмы людзей, што адусюль аблажылі мяне.

8Паўстань, Госпадзе! ацалі мяне, Божа мой! бо Ты б'еш маіх ворагаў па шчацэ, зубы грэшнікам крышыш.

9Ратунак у Госпадзе. Над народам Тваім дабраслаўленьне Тваё.