Псалтыр 47:1-10 BBS2002 - Bible AI

1Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых Псальма.

2Пляскайце ў далоні, усе народы, клікніце Богу голасам радасьці;

3бо Гасподзь Усявышні грозны, - вялікі Цар над усёю зямлёю;

4скарыў нам народы і плямёны пад ногі нашыя;

5выбраў нам спадчыну нашу, красу Якава, якога палюбіў.

6Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя.

7Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце; сьпявайце цару нашаму, сьпявайце;

8бо Бог - Цар усёй зямлі; сьпявайце ўсе разумна.

9Бог зацараваў над народамі, Бог сеў на сьвятым троне Сваім;

10сабраліся валадары народаў да народу Бога Абрагамавага; бо шчыты зямлі - Божыя; Ён узьнесены над намі.

e>