Псалтыр 57:1-12 BBS2002 - Bible AI

1Кіроўцу хору. Не загубі. Залатая псальма Давіда, калі ён уцёк ад Саўла ў пячору.

2Зьлітуйся, Божа, зь мяне, зьлітуйся; бо на Цябе спадзяецца душа мая, і ў цяні крылаў Тваіх я схаваюся, пакуль ня мінуцца нягоды.

3Паклічу Бога Ўсявышняга, Бога, Які мне чыніць дабро;

4Ён зь нябёсаў пашле, і ўратуе мяне; пасароміць таго, хто спрабуе мяне праглынуць, пашле Бог Сваю літасьць і праўду Сваю.

5Душа мая сярод ільвоў; я ляжу сярод тых, што дыхаюць полымем, сярод сыноў чалавечых, чые зубы - як дзіды і стрэлы, чый язык - востры меч.

6Будзь услаўлены вышэй за нябёсы, Божа, і над усёю зямлёю хай будзе слава Твая!

7На ногі мае ўгатавалі сетку: душа мая панікла; выкапалі перада мною яму, і самі ўпалі ў яе.

8Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё: буду сьпяваць і славіць.

9Паўстань, слава мая, паўстань, псалтыр і арфа! Я ўстану рана.

10Славіць буду Цябе, Госпадзе, сярод народаў; славіць буду Цябе сярод плямёнаў,

11бо да нябёсаў вялікая ласка Твая і ў пазахмар'і праўда Твая.

12Узьнясіся вышэй за нябёсы, Божа, і над усёю зямлёю хай будзе слава Твая.

e>