Псалтыр 58:1-12 BBS2002 - Bible AI

1Кіроўцу хору. Не загубі. Залатая псальма Давідава.

2Няўжо-такі праўду вы кажаце, судзьдзі, няўжо справядліва судзіце, сыны чалавечыя?

3Пакідаеце крыўды на сэрцы, кладзяце на вагі злачынствы рук вашых на зямлі.

4З нараджэньня свайго адступіліся вы, бязбожныя; ад улоньня маці сваёй заблудзіліся, кажучы ману.

5Яд у іх - нібыта яд зьмяіны, як атрута гадзюкі глухое, што вушы свае затуляе

6і ня чуе голасу заклінача, самага спраўнага ў заклёнах.

7Божа! скрышы ім зубы ў іхніх вуснах; разьбі, Госпадзе, сківіцы львам!

8Няхай зьнікнуць, як вада цякучая; калі напнуць стрэлы, хай яны паламаюцца.

9Няхай счэзнуць, як сьлімак, які ў сьлізі сваёй распускаецца; няхай сонца ня бачаць, як скідзень у жанчыны.

10Пакуль гаршкі вашы пачуюць распалены цёрн, - няхай вецер яго разьнясе, ці сьвежае, а ці спаленае!

11А праведны ўсьцешыцца; помсту пабачыўшы, у крыві бязбожнага ступакі ён абмые!

12І скажа чалавек: "Сапраўды ёсьць плод справядліваму! Сапраўды ёсьць Бог - судзьдзя на зямлі!"

e>