1Кіроўцу хору. Пасьля сьмерці Лабэна. Псальма Давідава.
2[Алэф] Славіць буду Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, абвяшчаць пра ўсе цуды Твае,
3я буду радавацца, весяліцца, імя Тваё апяваць, Усявышні.
4[Бэт] Як павернуць назад мае ворагі, - спатыкнуцца й загінуць прад абліччам Тваім,
5бо Ты вёў мой суд і маю цяжбіну; Ты сеў на троне, Судзьдзя справядлівы.
6[Гімэл] Ты абурыўся на народы, бязбожнага зьнішчыў, сьцёр іх імёны навечна.
7[Далэт] У ворага зброі ня стала зусім, і гарады Ты разбурыў; загінула зь імі памяць пра іх.
8[Гэ] А Гасподзь жыве вечна; Ён трон Свой на суд падрыхтаваў,
9і Ён будзе судзіць сьвет па праўдзе, па справядлівасьці суд над народамі ўчыніць.
10[Вав] І будзе Гасподзь прытулкам прыгнечанаму, прытулкам у скрушлівы час;
11І спадзявацьмуцца на Цябе тыя, што ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, што шукаюць Цябе, Госпадзе.