Псалтыр 93:1-5 BBS2002 - Bible AI

1Пахвальная песьня Давідава. У дзень суботні, калі заселена зямля. Царуе Гасподзь; Ён у веліч убраны, убраны Гасподзь у магутнасьць і перапаясаны: сусьвет таму цьвёрды, ня зрушыцца.

2Трон Твой угрунтаваны спаконвечна; Ты - ад вечнасьці.

3Узвышаюць рэкі, Госпадзе, узвышаюць рэкі голас свой, узвышаюць рэкі хвалі свае.

4Але над шумам водаў вялікіх, моцных хваляў марскіх, моцны ў вышыных Гасподзь.

5Сьведчаньні Твае бяз сумненьня пэўныя. Дому Твайму, Госпадзе, належыць сьвятасьць на доўгія дні.

>