1І вось разьмеркаваньні сыноў Ааронавых:
2Надаў і Авіуд памерлі раней за бацьку свайго, а сыноў ня было ў іх, і таму сьвятарылі Элеазар і Ітамар.
3І разьмеркаваў іх Давід - Садока з сыноў Элеазара, і Ахімэлэха з сыноў Ітамара, па чарзе на службу іх.
4І знайшлося, што паміж сынамі Элеазара ўзначальцаў пакаленьняў больш, чым паміж сынамі Ітамара. І ён разьмеркаваў іх так: з сыноў Элеазара шаснаццаць узначальцаў сямействаў, а з сыноў Ітамара восем.
5А разьмяркоўваць іх па жэрабях, бо галоўнымі ў сьвятыні і галоўнымі прад Богам былі з сыноў Элеазара і з сыноў Ітамара,
6і запісваў іх Шэмая, сын Натанаіла, пісец зь лявітаў, перад абліччам цара і князёў і перад сьвятаром Садокам і Ахімэлэхам, сынам Авіятара, і перад узначальцамі сямействаў сьвятарскіх і лявіцкіх: бралі пры кіданьні жэрабя адно сямейства з роду Элеазаравага, потым бралі з роду Ітамаравага.
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19Вось парадак іх пры служэньні іх, як ім прыходзіць у дом Гасподні, па статуце іх праз Аарона бацьку іхняга, як наказваў яму Гасподзь Бог Ізраілеў.
20
21
22
23
24
25Брат Міхі Ішыя; з сыноў Ішыі: Захарыя.
26Сыны Мэрары: Махлі і Мушы; з сыноў Яазіі: Бэна.
27З сыноў Мэрары ў Яазіі: Бэна і Шаагам, і Закур і Іўры.
28У Махлія - Элеазар; у яго сыноў ня было.
29У Кіса: з сыноў Кіса: Ерахмііл;
30сыны Мушыя: Махлі, Эдэр і Ерымот. Вось сыны лявітаў па пакаленьнях іх.
31Кідалі і яны жэрабя, нароўні з братамі сваімі, сынамі Ааронавымі, перад абліччам цара Давіда і Садока і Ахімэлэха, і ўзначальцаў сямействаў сьвятарскіх і лявіцкіх: галава сямейства нароўні зь меншым братам сваім.