1Сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Хэўроне, былі: першынец Амнон, ад Ахінаамы Ізрэеліцянкі; другі - Далуя, ад Авігеі Карміліцянкі,
2трэці - Авэсалом, сын Маахі дачкі Талмая, цара Гесурскага; чацьвёрты - Аданія, сын Агіты;
3пяты - Сафатыя, ад Авіталы; шосты - Ітрэам, ад Аглаі, жонкі ягонай, -
4шэсьць, якія нарадзіліся ў яго ў Хэўроне; а валадарыў ён там сем гадоў і шэсьць месяцаў; а трыццаць тры гады валадарыў у Ерусаліме.
5А гэтыя нарадзіліся ў яго ў Ерусаліме: Шыма, Шаваў, Натан і Саламон, чацьвёра ад Вірсавіі, дачкі Аміілавай;
6Іўхар, Элішама, Эліфэлэт,
7Нагаг, Нэфэг, Яфія,
8Элішама, Эліяда і Эліфэлэт - дзевяцёра.
9Вось усе сыны Давіда, акрамя сыноў ад наложніц. Сястра іхняя Тамар.
10
11
12
13
14
15Сыны Ёсіі: першынец Ёахаз, другі Ёакім, трэці Сэдэкія, чацьвёрты Сэлум.
16Сыны Ёакіма: Ханія, сын ягоны; Сэдэкія, сын ягоны.
17Малкірам Фэдая, Шэнацар, Эзэкія, Гашама і Савадыя.
18І сыны Фэдаі: Зарававэль і Шымэй. А сыны Зарававэля: Мэшулам і Хананія, і Шэламіт, сястра іхняя,
19і яшчэ пяць: Хашува, Агел, Бэрэхія, Хасадыя і Юшаў-Хэсэль.
20І сыны Хананіі: Фэлатыя і Ісая: ягоны сын Рэфая, ягоны сын Арнан, ягоны сын Авадыя, ягоны сын Шэханія.
21Сын Шэханіі: Шэмая; сыны Шэмаі: Хатуш, Ігеал, Барыях, Нэарыя і Шафат, шасьцёра.
22Сыны Нэарыі: Эльёэнай, Эзэкія і Азрыкам, трое.
23Сыны Эльёэная: Гадаўягу, Элеашыў, Фэлая, Акуў, Ёханан, Далая і Анані, сямёра.