2-е Карынфянаў 6:1-18 BBS2002 - Bible AI

1А мы, як памочнікі ў працы, просім вас, каб мілата Божая ня марна была прынята вамі.

2Бо сказана: "у часіну спрыяльную пачуў Я цябе, і ў дзень выратаваньня дапамог табе". Вось цяпер часіна спрыяльная, вось, цяпер дзень выратаваньня.

3Мы нікому ні ў чым не даём спатыкацца, каб не выстаўляць на глум служэньне,

4а ва ўсім выяўляем сябе, як слуг Божых, у вялікай цярплівасьці, у бедах, у гаротах, ва ўцісках,

5пад ударамі, у вязьніцах, у выгнаньнях, на працы, у чуваньнях, у пастах,

6у чысьціні, у добрай разумнасьці, у вялікадушнасьці, у даброці, у Духу Сьвятым, у шчырай любові,

7у слове ісьціны, у моцы Божай, са зброяю праўды ў правай і ў левай руцэ,

8у славе і няславе, пры ганьбе і хвале: нас лічаць ашуканцамі, але мы верныя;

9мы невядомыя, але нас пазнаюць; нас лічаць нябожчыкамі, але вось, мы жывыя; мы карѓныя, але мы не паміраем;

10нас засмучаюць, а мы заўсёды радуемся; мы гаротнікі, але многіх багацім; мы нічога ня маем, але ўсім валодаем.

11Вусны нашыя адкрытыя вам, Карынфяне, сэрца нашае расшырана.

12Вам ня цесна ў нас; а ў сэрцах вашых цесна.

13Такою ж роўнаю мераю - кажу вам, як дзецям, - зрабеце і вашае сэрца шырокім!

14Ня ўгінайцеся пад чужое ярмо зь нявернымі. Бо што супольнага ў праведнасьці зь беззаконьнем? што супольнага ў сьвятла зь цемраю?

15Якая згода паміж Хрыстом і Вэліярам? Альбо якая саўдзельнасьць у верніка зь няверным?

16Якая агульнасьць храма Божага зь ідаламі? Бо вы храм Бога Жывога, як сказаў Бог: "усялюся ў іх і буду хадзіць у іх; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам".

17І таму выйдзіце зь іхнага асяродзьдзя і аддзялецеся, - кажа Гасподзь, - і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыму вас

18і буду вам за Айца, і вы будзеце Маімі сынамі і дочкамі, кажа Гасподзь Усеўладны".

article>